УЗ

247052, Республика Беларусь, Гомельская область,
г. Добруш, ул. Чапаева д.3

Стацыянарная казка

Пацыентам педыятрычнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы напярэдадні Новага года падарылі свята з дастаўкай да палат.

Салодкія падарункі, цацкі і кніжкі для маленькіх дабрушан – усё гэта традыцыйная акцыя «Нашы дзеці». Сёлета ў ёй паўдзельнічалі намеснік старшыні райвыканкама Руслан Сікорскі, галоўны ўрач ЦРБ Надзея Белаглазава, намеснікі галоўнага ўрача Вольга Аляксеенка і Віталій Драздоў, старшыня прафкама бальніцы Аліна Мар'ямава, старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Вольга Загараднюк.

Стук посаха Дзеда Мароза і лёгкія крокі Снягурачкі дзеці не чакалі. Таму столькі шчаслівага смеху было, калі навагодні чараўнік заглядваў у палаты, столькі радасці!

У фае аддзялення пад упрыгожанай ёлачкай 19 малых і карагоды вадзілі, і вершы гасцям расказвалі.

– Кожны раз на сэрцы цяплее, калі мы ладзім такую сустрэчу, – кажа Надзея Белаглазава. – Так хочацца, каб напярэдадні свята нашы маленькія пацыенты атрымалі і галоўны дар – моцнае здароўе. А мы ім у гэтым дапаможам.

247052, Гомельская область, г. Добруш, ул. Чапаева, д. 3